Ролевая відэагульня () — жанр відэагульняў, у якіх вялікая частка гульнявога працэса звязана з удасканаленнем разнастайных характарыстык персанажа, даследваннем гульнявога сусвету і выкананнем заданняў (так званых квэстаў, з ). Звычайна ролевыя відэагульні маюць дэталёва распрацаваныя сюжэт і сусвет, паслядоўнасць развіцця і даследавання якіх залежыць ад выбару гульца. Іншыя жанры відэагульняў могуць уключаць элементы ролевай гульні, такія як развіццё персанажаў і квэсты, застаючыся пры гэтым у межах свайго жанра.

Ролевыя відэагульні паходзяць ад настольных ролевых гульняў і выкарыстоўваюць падобныя месцы дзеяння, гульнявыя механікі і тэрміналогію.

Першыя ролевыя відэагульні з’явіліся ў сярэдзіне 1970-х гадоў з пераносам настольных гульняў такіх як Dungeons & Dragons на ўніверсітэцкія мэйнфрэймы. Далейшае развіццё жанру забяспечылі папулярныя франшызы на гульнявых кансолях (напрыклад, Final Fantasy і Dragon Quest). На персанальных камп’ютарах сталі папулярнымі серыі Fallout, The Elder Scrolls і Baldur’s Gate.

Паджанры Action/RPG — аб’ядноўвае жанры ролевай гульні і экшана. Прыклады: Hogwarts Legacy, Mass Effect, Diablo, Mount & Blade. Падзямелле () — у гэтым паджанры гульня пабудаваная вакол праходжання падзямелляў, знішчэння монстраў і пошуку скарбаў. Прыклады: Dungeon Master, Might and Magic, The Legend of Zelda. MMORPG (масавая шматкарыстальніцкая ролевая анлайн-гульня) — від анлайн-гульняў з вялікай колькасцю адначасовых гульцоў і віртуальным светам, які існуе незалежна ад канкрэтнага гульца. Прыклады: World of Warcraft, Star Wars: The Old Republic, Lineage II. Ролевая «пясочніца» () — аналагічна з прынцыпам «пясочніцы» ў іншых жанрах, гулец мае шырокую свабоду дзеянняў у сусвеце гульні, часам без пэўна акрэсленай мэты. Тактычныя RPG — да гэтага паджанра належаць гульні, якія аб’ядноўваюць элементы стратэгій з ролевымі аспектамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Жанры відэагульняў Катэгорыя:Ролевыя відэагульні