Справаздача аб прыбытках і стратах — гэта бухгалтарскі дакумент, які раскрывае інфармацыю аб атрыманых даходах і панесеных стратах арганізацыі ў разрэзе бягучай, інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці за справаздачны і папярэдні гады.
Адрозненне ад бухгалтарскага балансу У адрозненне ад бухгалтарскага балансу, які фарміруецца на падставе сальда (рэшткаў на рахунках) на пэўную дату, для складання справаздачы аб прыбытках і стратах выкарыстоўваюцца абароты па рахунках за справаздачны перыяд — з пачатку года да справаздачнай даты.
Дакладнасць справаздачы аб прыбытках і стратах у першую чаргу залежыць ад правільнай класіфікацыі даходаў і выдаткаў арганізацыі, а таксама ад эфектыўнай арганізацыі аналітычнага ўліку.
Крыніцы даных Асноўнай інфармацыяй для складання справаздачы аб прыбытках і стратах з’яўляюцца звесткі аб:
прыбытку або стратах арганізацыі ў цэлым; прыбытку або стратах у кожным з асноўных відаў дзейнасці і ад іншых аперацый; крыніцах даходаў; напрамках выдаткаў.
Змест У справаздачы аб прыбытках і стратах адлюстроўваюцца за справаздачны і мінулы год наступныя паказчыкі:
выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг; выдаткі на рэалізацыю; сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг; прыбытак ад рэалізацыі; аперацыйныя даходы і выдаткі; пазарэалізацыйныя даходы і выдаткі; прыбытак (страты); выкарыстанне прыбытку; падаткі з прыбытку; чысты прыбытак (чыстыя страты).
У Беларусі Форма і парадак складання справаздачы аб прыбытках і стратах у Рэспубліцы Беларусі зацверджана Пастановай міністэрства фінансаў 12 снежня 2016 г. № 104 "Аб складанні індывідуальнай бухгалтарскай справаздачнасці".
Крыніцы
Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы