Вуліца Энгельса — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска.
Вуліца пачынаецца ў Верхнім горадзе. У XVII стагоддзі атрымала назву Дамініканскай у гонар закладзенага на ёй манастыра ордэна дамініканцаў. Таксама вуліца раней называлася Петрапаўлаўскай (да 1919 года), вуліцай Валадарскага (да 1922 года).
Вуліца перасякаецца з вуліцай Інтэрнацыянальнай, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Карла Маркса, Кірава і Ульянаўскай. Разам з праспектам Незалежнасці вуліца ўтварае Кастрычніцкую плошчу.
Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. На вуліцы размешчаны Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, кінатэатр «Піянер», Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, гасцініца «Кастрычніцкая», Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача.
Прэзідэнт-Атэль. Да рэканструкцыі меў назву гасцініца «Кастрычніцкая» (архітэктары Л. Пагарэлаў, Ю. Івахнішын, Т. Лабінская).
Спасылкі
Вуліца Энгельса на сайце minsk-old-new.com
Катэгорыя:Вуліцы Мінска