«Ка́зка пра папа́ і До́ўбню-мужыка́» () — казка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ў Болдзіне 13 верасня 1830 года. Асновай паслужыла руская народная казка, запісаная Пушкіным у Міхайлаўскім ад Арыны Радзівонаўны. Пры жыцці паэта не друкавалася.
Гісторыя
Асноўнай крыніцай для Пушкіна паслужыла чутая ім руская народная казкаМ. Адасзовский «Литература и Фольклор».
Пушкін чытаў гэтую казку ўлетку 1831 года Мікалаю Гогалю ў Царскім Сяле — гэтым годам і прынята датаваць творО ДАТИРОВКЕ «СКАЗКИ О ПОПЕ И О РАБОТНИКЕ ЕГО БАЛДЕ». Гогаль пісаў Рыгору Данілеўскаму (у лісце ад 2 лістапада 1831 года), што Пушкін чытаў яму «сказки русские народные — не то что „Руслан и Людмила“, но совершенно русские». І далей пра гэтую казку: Одна сказка даже без размера, только с рифмами и прелесть невообразимая.
Указанне Гогаля «без размера» звязана з тым, што пушкінская казка напісана акцэнтным вершам з парнымі рыфмамі, стылізаваным пад раёшнік. Упершыню яна была надрукавана Васілём Жукоўскім у 1840 годзе. З цэнзурных прычын Жукоўскі замяніў папа на купца Кузьму Асталопа.
У Пушкіна імя працаўніка — «Балда» («Доўбня») — не носіць адцення ганьбавання, а ўжыта ў першапачатковым народным значэнні. У Ніжагародскай губерні, дзе знаходзілася пушкінскае Болдзіна, гэта: «лясная крывуліна, тоўстае карэнішча, булава» (слоўнік Даля).
Толькі ў 1882 годзе ў зборы пушкінскіх сачыненняў пад рэдакцыяй П. А. Яфрэмава казка была надрукавана паводле рукапісу. У выданнях для народу да пачатку XX стагоддзя яна друкавалася з Кузьмой Асталопам. У цяперашні час асобныя дзеячы РПЦ выдаюць і прадпрымаюць спробы папулярызацыі рэдакцыі Жукоўскага.
Крыніцы
Спасылкі Беларускі пераклад Алены Церашковай
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1830 года Катэгорыя:Казкі Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Цэнзура ў Расійскай імперыі