Круглянскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Круглянскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Круглага ў будынку на вул. Савецкай, 34.
Структура Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Сектар спорту і турызму; Сектар культуры; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел па адукацыі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел эканомікі; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел унутраных спраў; Фінансавы аддзел.
Старшыні З 27 сакавіка 2025 года — Іван Аляксандравіч Багель.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Круглага Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Круглянскі раён