3-я асобная штурмавая брыгада (3 ОШБр) () — вайсковая часць Сухапутных войск Украіны. Уваходзіць у склад 3-га армейскага корпуса.

Гісторыя 3-я асобная штурмавая брыгада была сфарміравана на базе падраздзялення Узброеных сіл Украіны, якое, у сваю чаргу, было сфарміравана на базе добраахвотніцкага падраздзялення тэрытарыяльнай абароны «Азоў», якое было створана ў Кіеве 24 лютага 2022 года, у першыя гадзіны ўварвання Расіі ва Украіну.

9 сакавіка 2022 года падраздзяленні былі рэарганізаваны ў полк «ССО Азоў». Полк змагаўся на Запарожскім напрамку, падмацаванне з палка дабралася да акружанага Марыупаля на верталётах. Летам і восенню полк удзельнічаў у Херсонскім контрнаступленні. У 2023 годзе полк быў пераўтвораны ў асобную штурмавую брыгаду; летам брыгада змагалася пад Бахмутам. Узімку 2024 года брыгада вяла баявыя дзеянні ў Аўдзееўцы і Краснагораўцы. У сакавіку 2025 года на базе брыгады пачаў фарміравацца 3-ці армейскі корпус.

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Брыгады Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2023 годзе