Грушаўка — мікрараён у Маскоўскім раёне горада Мінска вакол перпендыкулярнага перасячэння вуліц Грушаўскай і Шчорса (вул. Разінская, Дзекабрыстаў, Лермантаўская, Рамізніцкая і інш.).
На паўднёвым захадзе ад Грушаўкі месціцца Пятроўшчына, на паўночным захадзе — Мядзведжына, на паўночным усходзе — Пляшчанка, на ўсходзе — прадмесце Добрыя Мыслі.
Галоўныя вуліцы: Шчорса, Чыгуначная, Грушаўская, праспекты Дзяржынскага і Жукава.
Большая частка Грушаўкі забудавана прыватным сектарам, маюцца элітныя шматпавярховыя новабудоўлі, актыўна ўзводзяцца новыя дамы.
Тут паміж вуліцамі Парашутная, Папаніна і Дзекабрыстаў знаходзіцца Грушаўскі сквер.
У цэнтры мікрараёна размяшчаецца аднайменная станцыя метро «Грушаўка» — па Маскоўскай лініі паміж «Інстытутам культуры» і «Міхалова».
У Грушаўцы па 1-м завулку Акрэсціна, на рагу вуліцы Кулібіна і завулка Талаша знаходзіцца комплекс месцаў зняволення «Акрэсціна», які стаў сімвалам катаванняў пасля пратэстаў у Беларусі 2020 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Мінск Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска