Сінагога на вуліцы Чангарскай у Бабруйску — адна з некалькіх дзясяткаў сінагог, якія дзейнічалі ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі. Да нашага часу захаваліся толькі закансерваваныя рэшткі будынку, дзе зараз месціцца музей пад адкрытым небам.
Гісторыя Сінагога была ўзведзены ў пачатку XX стагоддзя (паводле некаторых крыніц — на пачатку XIX стагоддзя). Збудавана з чырвонай цэглы.
Дзейнічала да 1932 года, потым была зачынена савецкімі ўладамі. Пазней тут размяшчаліся млын, склад і гараж мотаклуба. У 1969 годзе ў будынку быў пажар. Да нашых дзён захаваліся асобныя сцены. Частка акон са стрэльчатымі аркамі засталася, але некаторыя з іх былі закладзены.
У сярэдзіне 2010-х гадоў пачаліся працы па стварэнні тут музея пад адкрытым небам, прысвечанага яўрэйскаму жыццю ў Бабруйску. Адкрыццё «Яўрэйскага дворыка» тут адбылося ў жніўні 2019 года. У чэрвені 2022 года тут з'явіўся помнік ахвярам халакосту і ў гонар абнаўлення яўрэйскіх абшчын Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Сінагогі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска Катэгорыя:Бабруйск