Слонімскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Слонімскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Слоніма ў будынку на вул. Чырвонаармейскай, 40.
Структура Фінансавы аддзел Аддзел унутраных спраў Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел па юрыдычнай працы і зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Упраўленне землеўпарадкавання Аддзел эканомікі, гандлю і паслуг Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел адукацыі Аддзел спорту і турызму Аддзел культуры Аддзел архітэктуры і будаўніцтва Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аддзел ЗАГС Упраўленне справамі
Старшыні З сакавіка 2018 года — Генадзь Баляслававіч Хоміч
Зноскі
Спасылкі .
Катэгорыя:Арганізацыі Слонімскага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Слонімскі раён