Лацыа (, , ) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Сталіца — горад Рым.
Геаграфія 54% тэрыторыі - узгорыстая мясцовасць, 26,1% - горы (Апеніны), 19,9% - раўніны. Клімат мяккі, сярэдняя тэмпература студзеня +9-10 °C, ліпеня 24-25 °C.
Самая буйная рака - Тыбр. Выхад да Тырэнскага мора.
Тэрыторыяй Лацыа акружана дзяржава Ватыкан.
Гісторыя Рэгіён Лацыа знаходзіцца на месцы старажытнага Лацыя і атрымаў назву ад яго. Доўгі час Лацыа ўваходзіў у склад і быў цэнтрам Папскай вобласці.
Эканоміка Каля 73 % працаўладкаваных насельніцтва працуе ў сферы абслугоўвання. Развіта сельская гаспадарка (вінаград, аліўкі і інш.) Прамысловасць у асноўным засяроджана на поўдзень ад Рыма. Рым з'яўляецца сусветна вядомым турыстычным цэнтрам. ВУП Лацыа складае 10,9 %. Гэта прыкладна 160.517,5 млн еўра. ВУП на душу насельніцтва — 29.739,0 еўра.
Гарады Горад Алатры Горад Альвіта Горад Амазена Горад Ананьі Горад Арнара
Вядомыя асобы Марчэла Мастраяні Альд Мануцый Noemi
Гл. таксама Арчынацца-Рамана Кампадзімеле
Катэгорыя:Рэгіёны Італіі