Конкурсныя этапы Правядзенне Удзельнікі Галасаванне Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» ХХХІІІ Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024» быў праведзены ў рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску.

Асноўны конкурс сабраў прадстаўнікоў 15 краін з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Упершыню на конкурсе прыняў удзел канкурсант з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Гран-пры асноўнага конкурса атрымала прадстаўніца Малдовы Караліна Балан. Ерназар Жубан з Казахстана набраў адноклькавую колькасць балаў з пераможцай і атрымаў першую прэмію. Пры размеркаванні пераможцаў журы выкарыстала дадатковы паказнік - адзнакі старшыні журы Розы Рымбаевай.

ХХІІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2024» традыцыйна праводзіўся разам з асноўным конкурсам. Гран-пры дзіцячага конкурса атрымала Ясміна Хуснідынава з Узбекістана.

Удзельнікі Cпіс удзельнікаў: +КраінаДарослы конкурсДзіцячы конкурс АрменіяСюзанна МелканянЯна Сцепанян БалгарыяНявена ПейкаваВікторыя Іліева БеларусьВалеры ЧучманЗлата Ярашэвіч Боснія і ГерцагавінаМарыя Награісалавіч ВенесуэлаYetsey ІзраільСафія Копцева ІспаніяРоса Піна ІталіяМар'ям ТанкрэдзіДжузэпэ дзі Менца КазахстанЕрназар ЖубанСагын Амірбайлы КыргызстанРаяна Алібаева ЛатвіяKALERIYA МалдоваКараліна БаланМарыя Марына МальтаКая Гудер Курмі Паўднёвая АфрыкаТамі Мбата РасіяЕкацерына КузінаКірыл Усаў РумыніяАнэлісэ Манэску СлавеніяГая Элена Становнік ТурцыяТаіс Сака УзбекістанСалімаЯсміна Хуснідынава ХарватыяЛамія БялошэвічМія Істваніч ЧэхіяТомаш Рынгель ЭстоніяМарыя Грышакова Удзел у конкурсе спачатку падцвердзілі 22 дэлегацый, але пасля дыпламатычнага крызісу паміж Беларуссю і Арменіяй, апошняя адклікала сваіх прадстаўнікоў з асноўнага і дзіцячага конкурсаў.

Рэгламент Удзел у асноўным конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 20 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з'яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці).

Конкурсныя выступленні праводзіліся публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень выконваўся папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які занімаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны.

У другі дзень канкурсанты выконвалі папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін".

Для дзіцячага конкурса ўзроставы ліміт ад 8 да 14 гадоў уключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 21 з з розных краін свету. Конкурс складаўся з двух дзён. У першы дзень выконваўся вядомы твор кампазітара славянскай краіны на славянскай мове ў суправаджэнні аркестра, у другі дзень - саўндтрэк з папулярнага анімацыйнага або мастацкага дзіцяча-юнацкага фільма.

Калегія журы Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-2024 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі.

Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменшым балам 5. Форма галасавання - адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступа.

У асноўным конкурсе 2024 года ў калегіі журы прысутнічалі:

- старшыня, спявачка, народная артыстка Казахстана, уладальніца гран-пры конкурса "Залаты Арфей" 1977 года Віталь Кульбакоў - кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь - спявачка, тэлевядучая - спявак, прадстаўнік Даніі на конкурсе Еўрабачанне-2010 - уладальнік гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2014» Яўген Андрыянаў - уладальнік ІІ прэміі конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2013» Зара - спявачка, заслужаная артыска Расіі Калегія журы дзіцячага конкурса:

Этэры Берыашвілі - старшыня, спявачка, педагог па вакале Валеры Шмат - стваральнік і кіраўнік Арт-групы "Беларусы" Пілар Лейва - піяністка, дырэктар дэпартамента міжнародных адносін Універсітэта Хуана Н. Корпаса ў Багаце Марыям Мерабава - спявачка Душан Свілар - спявак, удзельнік конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2016» - народны артыст Узбекістана - спявак і кампазітар

Вынікі конкурсаў

ХХХІІІ Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024» +№КраінаВыканаўцаДзень 1Дзень 2Агульны балМесцаІншыя узнагароды1 ВенесуэлаYetsey62581202 ТурцыяТаіс Сака54541083 ЛатвіяKALERIYA55611164 СлавеніяГая Элена Становнік52561085 ХарватыяЛамія Бялошэвіч576 МалдоваКараліна Балан6766133Гран-пры7 РасіяЕкацерына Кузіна6666132ІІ прэмія8 КазахстанЕрназар Жубан6964133І прэмія9 БалгарыяНявена Пейкава6663129ІІІ прэмія10 ПАРТамі Мбата615811911 БеларусьВалеры Чучман6365128ІІІ прэмія12 ІспаніяРоса Піна575711413 ЧэхіяТомаш Рынгель555911414 УзбекістанСаліма585811615 ІталіяМар'ям Танкрэдзі6665131ІІ прэмія

ХХІІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2024» +№КраінаВыканаўцаДзень 1Дзень 2Агульны балМесцаІншыя узнагароды1 ІзраільСафія Копцева596112082 Боснія і ГерцагавінаМарыя Награісалавіч636312653 МальтаКая Гудер Курмі706913914 ІталіяДжузэпэ дзі Менца696813725 КыргызстанРаяна Алібаева636112466 КазахстанСагын Амірбайлы696913427 РасіяКірыл Усаў676212948 БеларусьЗлата Ярашэвіч676913639 МалдоваМарыя Марына58551131010 ХарватыяМія Істваніч6454118911 ЭстоніяМарыя Грышакова54551091212 БалгарыяВікторыя Іліева5665121713 УзбекістанЯсміна Хуснідынава6970139Гран-пры14 РумыніяАнэлісэ Манэску595211111

Зноскі

Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:2024 год у Віцебску