«Мяце́ліца» – аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з цыклу «Аповесцей нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна», напісаная ў Болдзіне. Аповесць напісана апошняй у цыкле; яна была скончана 20 кастрычніка 1830 года.
Як і аповесць «Паненка-сялянка», «расказана» падстаўному аўтару Белкіну дзявіцай
Аповесць цесна перагукаецца з баладай Васіля Жукоўскага «Святлана», пачынаючы з эпіграфа, агульнага містычнага настрою і заканчваючы развязкай-тлумачэннемКомментарии к повести на сайте издательства «Просвещение»..
Храналогія Храналогія падзей аповесці даволі дакладна ўстаноўлена ў ёй самім аўтарам: пачатак 1812 года: уцёкі Мар'і Гаўрылаўны з дому і вянчанне з гусарам Бурміным. канец зімы ці вясна 1812 года: ад'езд Уладзіміра ў армію. 12 чэрвеня 1812 года: уварванне французскай арміі ў Расію, пачатак вайны 1812 года. 26 жніўня 1812 года: Барадзінская бітва, раненне і неўзабаве смерць Уладзіміра «ў Маскве, напярэдадні ўступлення французаў». Перадавыя часткі напалеонаўскай арміі ўвайшлі ў Маскву 2 верасня 1812 года. 31 сакавіка 1814 года: уступленне рускай арміі ў Парыж. канец 1814 — зіма ці вясна 1815 года: прыезд палкоўніка Бурміна і знаёмства з Мар'яй Гаўрылаўнай. лета 1815 года: размова Бурміна і Мар'і Гаўрылаўны. Размова адбываецца праз тры гады пасля смерці Уладзіміра.
Беларускія пераклады Аповесць у перакладзе на беларускую мову выдавалася ў 1936 і 1938 гадах.
У мастацтве «Мяцеліца» — аповесць Аляксандра Дзюма-бацькі, напісаная на аснове аповесці Пушкіна і ўключаная ў зборнік «Успаміны Антоні»; 1918 — «Мяцеліца» — нямы фільм. Рэжысёр Мікалай Малікаў (фільм не захаваўся); 1964 — «Мяцеліца» — фільм (СССР). Рэжысёр Уладзімір Басаў. Да гэтага фільма кампазітарам Георгіем Свірыдавым напісаны раманс «Мяцеліца» (які пазней быў перапрацаваны ў сюіту і стаў самастойным, шырока вядомым творам), а таксама іншыя музычныя ілюстрацыі да аповесці; 1984 — «Мяцеліца» — тэлеспектакль (СССР). Рэжысёр Пётр Фаменка; 2010 — «Мяцеліца» — лялечны мультфільм студыі «Пчела» (Расія). Рэжысёр Марыя Муат.
Крыніцы
Літаратура Беларускі пераклад аповесці «Мяцеліца»
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1830 года Катэгорыя:Проза Аляксандра Пушкіна