Джэк Эндру Лаўдэн (; нар. 2 чэрвеня 1990, Чэлмсфард, Эсекс, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр кіно, тэатра і тэлебачання, найбольш вядомы сваімі работамі ў міні-серыяле BBC «Вайна і мір», у ваеннай драме «Дзюнкерк» і шпіёнскім серыяле «Кульгавыя коні».

Біяграфія Джэк Лаўдэн нарадзіўся 2 чэрвеня 1990 у горадзе Чэлмсфардзе ў Вялікабрытаніі. Марыў стаць футбалістам, наведваў балетныя класы, але паступова вырашыў спыніцца на акцёрскай дзейнасці.

Бацькі аддалі яго ў Шатландскі моладзевы тэатр у Эдынбургу, калі яму было дзесяць гадоў.

У 2011 атрымаў ступень бакалаўра ў акцёрскім майстэрстве ў Шатландскай каралеўскай кансерваторыі ў Глазга.

Творчасць

Здымаўся ў рэкламе, кіно і на тэлебачанні, граў у тэатры. У 2014 быў названы сярод будучых зорак Вялікабрытаніі.

Стаў вядомы ў свеце сваёй роллю Мікалая Растова ў міні-серыяле BBC «Вайна і мір» (2016).

Другой ягонай найбольш заўважнай роляй стала роля лётчыка ў фільме Крыстафера Нолана «Дзюнкерк» (2017).  

У 2019 стала вядома, што Лаўдэн разам з Beta Cinema вырашыў заснаваць уласную прадзюсарскую кампанію.

У снежні 2020 стала вядома, што Лаўдэн выканае галоўную ролю ў серыяле Apple TV «Кульгавыя коні». За гэту ролю ён быў намінаваны на «Эмі» як найлепшы акцёр другога плана (2024).

Фільмаграфія

Асабістае жыццё Знаходзіцца ў шлюбе з ірландскай актрысай Сіршай Ронан, у траўні 2025 стала вядома, што яны чакаюць дзіця.

Падтрымлівае незалежнасць Шатландыі ад Вялікабрытаніі.

Узнагароды Адзначаны прэміяй Лоўрэнса Олівера () за ролю ў «Прывідах» (, 2014). Лаўрэат прэміі Іэна Чарлсана () за ролю ў «Прывідах» (, 2014). Узнагароджаны BAFTA за ролю ў фільме «Калібры» (, 2018). Узнагароджаны BAFTA за ролю ў фільме «Блаславенне» (, 2022).

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі