Аляксандр Анатолевіч Лапцэвіч () — спецыяліст у галіне авіябудавання. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Біяграфія У 1997 годзе скончыў воінскую службу на пасадзе дацэнта авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік запасу.
З 1998 года дацэнт кафедры «арганізацыя палётаў і кіраванне паветраным рухам» у Мінскім дзяржаўным вышэйшым авіяцыйным каледжы.
У 2000 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка каледжа.
З 2010 па 2015 год займаў пасаду начальніка Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа.
Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені; Юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Спасылкі Лапцевич Александр Анатольевич; Лапцевич, Александр Анатольевич (кандидат технических наук).