Казарменны завулак — завулак у Ленінскім раёне Мінска. Назва відавочна паходзіць з часоў, калі на мяжы XVIII-ХІХ стст. у ваколіцах сучаснага завулка знаходзіліся казармы мінскага гарнізона, вядомыя таксама па назве «Кашары», якая захавалася за аднайменным гістарычным прадмесцемГісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 227. Знаходзіцца паміж узбярэжжам Свіслачы і Чырвонаармейскай вуліцай паралельна Ульянаўскай вуліцы. Забудова завулка складаецца пераважна з жылых дамоў, пабудаваных у 1950-х гг і 14-павярховага дома, пабудаванага ў 1999—2002 гг. архітэктарамі Б.Э Школьнікавым і Е.Барадаўкапаводле дадзеных архітэктурнай базы Рhotobuildings.
Славутасці Дом 3. Пабудаваны ў 1951 г. у стылі савецкага неакласіцызму з рэканструкцыяй пад мадэрнізм у 1970-х гг. Першапачаткова быў інтэрнатам Мінскага машынабудаўнічага завода Варашылава. З 1955 г. — інтэрнатам упраўлення начальніка работ № 912 будаўнічага трэста № 136 (з 1961 г. — будаўнічае ўпраўленне № 24 будаўнічага трэста № 5). З 1964 г. — камбінат вытворча-будаўнічых матэрыялаў «Хімбуд» (з 28 сакавіка 1969 г. — вытворчы будаўніча-мантажны камбінат «Мінскбуд»). З 1965 г. тут таксама знаходзіліся трэст па будаўніцтве ў вёсцы «Мінсксельбуд» і перасоўная механізаваная калона нумар 4 трэста «Мінсксельбуд», з 1966 г. — Мінскі трэст квартальнай забудовы. Не раней за 1975 г. — стаматалагічная паліклініка рэспубліканскай бальніцы. З 1990 г. — зубапратэзнае аддзяленне стаматалагічнай паліклінікі № 2. З 2007 г. — стаматалагічная паліклініка № 2 З 2014 г. — клініка эстэтычнай стаматалогіігісторыя аб’екта ў архітэктурнай базе Рhotobuildings. Помнік памяці Партызанскага парада.
Крыніцы
Спасылкі
Казарменны завулак на карце АТО.ВУ Казарменны завулак на карце Streetmaps Казарменны завулак на Оpenalfa Казарменны завулак у архітэктурнай базе Рhotobuildings Казарменны завулак у базе Геадзен
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)