«Мастак і яго мадэль» () — іспанскі мастацкі фільм 2012 года рэжысёра Фернанда Труэбы. Намініраваўся на іспанскую нацыянальную кінапрэмію «Гоя» за 2012 год у дванаццаці катэгорыях. Фільм таксама намінаваўся ў 2012 годзе на «Залатую ракавіну» Сан-Себасцьянскага кінафестывалю і атрымаў «Сярэбраную ракавіну» найлепшаму рэжысёру.
Сюжэт Улетку 1943 года ў акупаванай Францыі недалёка ад мяжы з Іспаніяй стомлены ад жыцця знакаміты скульптар акрыяў духам пры з’яўленні маладой іспанкі з лагера бежанцаў, якая стала музай для яго апошняга шэдэўра.
У ролях Жан Рашфор — Марк Крос Аіда Фольч — Мерсэ Клаўдзія Кардынале — Леа Гёц Ота — Вернер Чус Лампрэавэ — Марыя Крысціян Сінігер — Эміль Марцін Гамэ — П’ер Матэа Дэлус — Анры
Катэгорыя:Фільмы 2012 года