Венецыянскі заліў (, ) — заліў у паўночнай частцы Адрыятычнага мора паміж дэльтай ракі По ў паўночнай Італіі і паўвостравам Істрыя ў Харватыі. Абмывае берагі Італіі, Славеніі і Харватыі.

Геаграфія

Сярэдняя глыбіня заліва 34 метра. У яго ўпадаюць рэкі Таглімента, Піяў, Адыджэ і Брэнт.

Галоўнымі гарадамі, якія ляжаць на ўзбярэжжы заліва, з’яўляюцца Венецыя, Трыест, Чыёджыя і Пула.

Гісторыя Венецыянскі заліў, верагодна, атрымаў сваю назву з таго часу, калі Венецыянская рэспубліка атачала большую частку паўночнага Адрыятычнага мора.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.86

Катэгорыя:Залівы Адрыятычнага мора Катэгорыя:Залівы Італіі