Яір Лапід ( нар. , , Ізраіль) — ізраільскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, журналіст, пісьменнік, драматург.
Прэм’ер-міністр Ізраіля (1 ліпеня — 29 снежня 2022). Першы старшыня і заснавальнік партыі Еш Атыд. Міністр замежных спраў Ізраіля (13 чэрвеня 2021 — 29 снежня 2022). Лідар апазіцыі ў кнэсеце.
Нарадзіўся ў Тэль-Авіве ў сям’і ўраджэнца Сербіі пісьменніка і журналіста венгерскага паходжання Ёсефа (Томі) Лапіда і ўраджэнкі падмандатнай Палестыны пісьменніцы-драматурга Шуламіт Лапід. Дзяцінства Лапіда прайшло ў Тэль-Авіве і Лондане.
Пачынаў як ваенны рэпарцёр у вайсковай газеце «Бамаханэ». З 1988 года працаваў рэпарцёрам і калумністам па чарзе ў дзвюх найбуйнейшых ізраільскіх газетах, «Едыёт ахранот» і «Маарыў».
У Лапіда няма школьнага атэстата сталасці. У 2011 годзе быў прыняты ў дактарантуру ва ўніверсітэце імя Бар-Ілана па кафедры культуралогіі. Яго прынялі за «дасягненні ў сферы літаратуры і журналістыкі». Пасля скандалу Лапід прыпыніў сваё прасоўванне да вучонай ступені.