Леанід Якаўлевіч Багданаў (нар. , г. Ашхабад) — беларускі мастак, працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Ашхабадзе.
У 1955 годзе скончыў Львоўскае вучылішча прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, а ў 1962 годзе — Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Яго дыпломная праца ўключала скульптуры малых формаў: «Рабочая-будаўніца», «Сяброўкі», «Мацярынства». Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1962 года.
З 1962 года працуе мастаком на Мінскім фарфоравым заводзе. З цягам часу стаў вядучым мастаком-фарфарыстам завода і адным з заснавальнікаў беларускай школы мастацкага фарфору другой паловы ХХ стагоддзя.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працоўныя інтарэсы звязаныя з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, у прыватнасці з фарфорам і керамікай. Стварае ўзоры бытавога фарфору. Сярод асноўных твораў — чайны сервіз «Чорнае лісце», прыбор для віна «Пінгвін», камплект вазачак «Восень», а таксама шэраг падлогавых ваз, статуэтак і дробнай пластыкі.
Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі па фарфоры