Ізраільская акадэмія прыродазнаўчых і гуманітарных навук (, літ. «Нацыянальная акадэмія навук Ізраіля», ) — вышэйшая акадэмічная ўстанова Ізраіля. Заснавана ў 1961 годзе ў Іерусаліме з мэтай садзейнічаць кантактам вучоных прыродазнаўчых і гуманітарных навук у Ізраілі, кансультаваць органы дзяржаўнай улады па навукова-тэхнічных пытаннях. Сярод яе членаў многія вядомыя вучоныя Ізраіля.
Асноўны будынак Ізраільскай акадэміі прыродазнаўчых і гуманітарных навук размешчаны побач з афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Ізраіля і Саветам па вышэйшай адукацыі ў Ізраілі на плошчы Альберта Эйнштэйна ў Іерусаліме.
Акадэмія фінансуе праекты па вывучэнні геалогіі, флоры і фауны Ізраіля, даследаванні Талмуда, яўрэйскай філасофіі, літаратуры і іўрыта. На міжнародным узроўні акадэмія бярэ ўдзел у фізічных праектах CERN і кіруе фондам стыпендыі Эйнштэйна."Israel Academy of Sciences and Humanities Israel Ministry of Foreign Affairs, May 24, 1999
Акадэмія таксама кіруе Ізраільскім акадэмічным цэнтрам у Каіры, які дапамагае ізраільскім навукоўцам у даследаваннях Егіпта і егіпецкай культуры, а таксама спрыяе супрацоўніцтву з егіпецкімі навукоўцамі.
Акадэмія мае статус назіральніка ў Еўрапейскім навуковым фондзе і рэалізуе праграмы абмену з Брытанскім каралеўскім таварыствам, Брытанскай акадэміяй, Шведскай акадэміяй і Нацыянальнай даследчай радай Сінгапура.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Ізраіля