Тамара Іванаўна Васюк (нар. , в. Хутаранка, Гомельская вобласць) — беларуская мастачка, працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і керамікі.
Біяграфія Нарадзілася года ў вёсцы Хутаранка Гомельскай вобласці. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1972 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. Вучылася ў Л. Дубара, У. Угрыновіча, М. Раманюка.
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1978 года. З 1992 года выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.
Творчасць Працуючы ў сферы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і керамікі, стварыла шэраг значных работ. Сярод іх: дэкаратыўнае пано «Е. Полацкая — асветніца» для бібліятэкі ў Ляхавічах; дэкаратыўныя скульптуры «Дзяды» і «Гарадская казка» для дзіцячых садкоў у Смалявічах; серыя «Выдатныя асобы маёй Радзімы» («Рагнеда», «Еўфрасіння Полацкая», «Радзівіл Чорны», «Радзівіл Руды», «Князь Вітаўт»); дэкаратыўная пластыка «Белае», «Вандроўнік», «Дабрыня», «Свяніцянскае зелле»; медалі «М. Гусоўскі», «Я. Драздовіч».
Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі М. Багдановіча, фондах выставачнага аб’яднання «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве.
Узнагароды Лаўрэатка прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2004).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастачкі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастачкі Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі Катэгорыя:Мастачкі Беларусі XXI стагоддзя