Каралеўства Вестфалія () — дзяржава, якая існавала ў 1807 — 1813 гадах на тэрыторыі сучаснай Германіі. Сталіцай каралеўства быў Касель, а яго сучасны пераемнік - Паўночны Рэйн-Вестфалія.

Гісторыя thumb|left|Рэйнскі Саюз у 1812 годзе

Каралеўства Вестфаліі было створана ў 1807 г. зліццём тэрыторый, аддадзеных Прусіяй па ўмовах Тыльзіцкага міра. Паўночна-ўсходняя мяжа каралеўства праходзіла па рацэ Эльба. Акрамя Каселя буйнымі гарадамі былі Марбург і Гановер. Дзяржава ўвайшла ў склад Канфедэрацыі Рэйна.

Тут, як і ва ўсёй Еўропе, Напалеон паспрабаваў стварыць «ўзорную дзяржава», была напісана канстытуцыя і ажыццяўляўся шэраг сацыяльных рэформ. Быў адменены прыгнёт, уведзена права свабоднага прадпрымальніцтва. Была ўведзена метрычная сістэма. У той жа час Напалеон увёў цэнзуру.

Напалеон наклаў на дзяржаву істотнае падатковае ярмо, яно павінна было забяспечваць напалеонаўскае войска. Вялікая колькасць вестфальскіх салдат загінула ў Рускай кампаніі 1812 года.

У верасні 1813 года рускія войскі акружылі Касель і захапілі яго. 1 кастрычніка яны скончылі заваяванне каралеўства, але трыма днямі пазней Жэром Банапарт вярнуўся з французскімі салдатамі і здолеў адбіць Касэль. Але хутка рускія вярнуліся і аблажылі горад зноў. Пасля перамогі рускіх у Бітве народаў 19 кастрычніка 1813 года Вестфальская дзяржава загінула.

Спасылкі Corpus juris of the Kingdom of Westphalia (constitution etc.) König Lustik!? Jérôme Bonaparte and the Model State Kingdom of Westphalia. State Exhibition of Hesse 2008. Museum Fridericianum Kassel / Germany

Катэгорыя:1807 год у Германіі Катэгорыя:Паўночны Рэйн-Вестфалія Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы Катэгорыя:Каралеўствы Катэгорыя:Дзяржавы часоў Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войн