Царква Святога Прарока Божага Ільі — парафіяльная царква Ніжагародскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы ў Запачаінні ў Ніжнім Ноўгарадзе. Асвечана ў гонар прарока Ільі.

Паводле паданні, царква пабудавана ў памяць збавення Ніжняга Ноўгарада ад нашэсця татараў і нагайцаў у 1505 годзе. На месцы яе будаўніцтва стаяў шацёр нагайскага мурзы, забітага дакладным стрэлам палоннага пушкара Федзі Літвіча. Упершыню сутыкнуўшыся з грознай зброяй, войска Махмед-Аміна ў паніцы бегла.

Дакладная гісторыя храма прасочваецца з 1621 года. У 1655 годзе адбудавана ў камені. Царква дала назву адной з гістарычных вуліц Ніжняга Ноўгарада — Ільінскай.

Катэгорыя:Ніжні Ноўгарад