Яўхімія () — жаночае імя, форма мужчынскага імя Яўхім. Варыянты: Яўфімія, Ахім’я, Аўхім’я, ХімаСлоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; над агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск : Народная асвета, 2017. — 286 с. — С. 130.. Было папулярным сярод беларускіх імёнаў у XVI—XIX стагоддзях, аднак практычна выйшла з ужытку ў XX стагоддзі.
Вядомыя носьбіты Альжбета Яўхімія Вішнявецкая (1628—1663) — дачка маршалка вялікага літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла. Ганна Яўхімія Радзівіл (1569—1596) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду, вядомая мецэнатка, жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі.
Крыніцы
Яўхімія