Карл Б’ёркман (, , Аба — , Марыехамн) — першы прэм’ер-міністр Аландскіх астравоў (1922—1938).

Біяграфія Нарадзіўся 15 лютага 1883 года ў горадзе Аба ў Вялікім княстве Фінляндскім.

Карл Б’ёркман разам з Юліусам Сундбломам з’яўляўся найбольш прыкметнай фігурай руху Аландскіх астравоў за ўз’яднанне са Швецыяй. Пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі ў 1917 годзе Б’ёркман стаў адным з вядучых прыхільнікаў вяртання Аландскіх астравоў Швецыі, што прывяло да Аландскага крызісу. Да вырашэння крызісу Б’ёркман разам з Юліусам Сундбламам быў арыштаваны фінскай паліцыяй і правёў некалькі дзён у турме па абвінавачанні ў здрадзе.

У 1922 годзе пры дапамозе Лігі Нацый на Аландскіх астравах была створана аўтаномія і Карл Б’ёркман стаў першым прэм’ерам () Landskapsstyrelsen (пазней названага Landskapsregeringen), выканаўчай галіны ўлады Аландскіх астравоў, якая была заснавана ў адпаведнасці з Законам аб аўтаноміі Фінляндыі 1920 года ў рамках вырашэння Аландскага крызісу. Займаў пасаду лантрада да 1938 года.

Крыніцы