Хедвіг Б’ёркман (, поўнае імя Hedvig Maria Johanna Björkman; —) — шведская мастачка.
Біяграфія Нарадзілася 16 снежня 1861 года ў парафіі Мёнстэрас, акруга Кальмар. Дачка генерал-маёра Пера Сэмюэля Вільгельма Б’ёркмана () і яго жонкі Элізабэт аф Понцін ().
Вучылася ў школах мастакоў Густава Седэрстрома і у Стакгольме ў 1891 годзе і ў Карла Ларсана ў школе жывапісу Konsthögskolan Valand у Гётэбаргу ў 1892 годзе.
Стаўшы прафесійнай мастачкай, брала ўдзел у выставах, у тым ліку ў () 1897 года і Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1900 годзе.
У пачатку 1920-х гадоў Б’ёркман выканала серыю насценных карцін на тэкстылі па матывах з гісторыі , якія былі размешчаны ў Павільёне афіцэраў гэтага палка ў горадзе . Таксама стварыла каля 40 віньетак і ілюстрацый для кнігі камандзіра Кальмарскага палка Фольке Рудэліуса () — «Kalmar regementes chefer 1623—1907».
Некаторыя работы Б’ёркман прадстаўлены ў Мастацкім музеі Кальмара.
Памерла 22 сакавіка 1933 года ў Стакгольме.
Літаратура Svenskt konstnärslexikon del I sid 193, Allhems Förlag, Malmö.
Крыніцы
Спасылкі Hedvig Maria Johanna Björkman