Аляксандр Пятровіч Капусцін () — беларускі пісьменнік, франтавік. Ганаровы грамадзянін Жлобіна (1983). Член Саюза пісьменнікаў і журналістаў Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 12 лютага 1924 года ў вёсцы Старая Рудня Рагачоўскага павета Гомельскай губерні ў сялянскай сям’і. Прозвішча Капусцін — вельмі распаўсюджанае прозвішча ў яго роднай вёсцы.
Скончыў 9 класаў і адправіўся на фронт. У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1942 года арганізаваў у роднай вёсцы камсамольска-маладзёжную падпольную групу. З лістапада 1943 года знаходзіўся на фронце, быў кантужаны і тройчы паранены. З 1 мая па 1 жніўня 1943 года — радавы, з 1 жніўня па 25 лістапада 1943 года — камандзір аддзялення ў партызанскім атрадзе імя Будзённага (партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава).
З 1946 па 1965 года працаваў у органах юстыцыі. У 1950 годзе скончыў завочна Мінскую юрыдычную школу, у 1955 годзе — гістарычны факультэт Гомельскага настаўніцкага інстытута, у 1959 годзе — Вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве.
У 1965 годзе стаў загадчыкам абласной газеты «Гомельская праўда». З 1971 года стаў працаваць старшым рэдактарам. Потым — загадчыкам рэдакцыі навукі і культуры БелТА. У 1973 года працаваў сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1974−1980 гадах — намеснікам галоўнага рэдактара. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1974 года.
Памёр 16 кастрычніка 1996 года ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці.
Творчасць Аляксандр Капусцін стаяў ля вытокаў дэтэктыўнай беларускай прозы. Перакладаў тэксты з рускай і польскай моў на беларускую.
У 1948 годзе выйшаў першы аповед «Калгасны конюх». Першы зборнік прозы «Суд ідзе» выйшаў у 1959 годзе. У 1975 годзе — «Суд вырашыў». У 1979 годзе — «Скажу праўду». У 1981 годзе — «Быць чалавекам» У 1985 годзе — «Дружба вывела да зорак». У 1988 годзе — «Салёная раса». У 1990 годзе — «Старая Рудня». У 1992 годзе — «На хвалях Нявы». У 1992 годзе — «Цвіў бэз, іграла скрыпка». У 1994 годзе — «Александр Капусцін. Старонкі памяці»
А. Капусцін — аўтар дакументальнага апавядання «Покліч сэрца» пра Героя Сацыялістычнай Працы завода Гомсельмаш В. Хурсана.
У апавяданні «Капрал Французскай Арміі» Аляксандр распавёў незвычайную гісторыю свайго знаёмага з яго роднай вёскі Мітрафана Лук’янавіча Косікава.
Літаратурная спадчына Аляксандра Пятровіча — гэта 29 кніг розных мастацкіх стыляў. Пісаў таксама гумарыстычныя апавяданні. Аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў. Працаваў з беларускім паэтам Кірычэнкам.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны I і II ступеняў Медаль «За адвагу». Званне «Ганаровы грамадзянін горада Жлобін» (25 мая 1983 года)
Памяць На Жлобіншчыне праходзяць штогадовыя традыцыйныя чытанні, прысвечаныя А. П. Капусціну. У гонар А. П. Капусціна названа абласная літаратурная прэмія. Адна з вуліц у Жлобіне названа ў гонар А. П. Капусціна. Да 100-годдзя з дня нараджэння А. П. Капусціна Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі заснавала памятную ўзнагароду — Міжрэгіянальную літаратурную прэмію «Кліч сэрца». Перыядычнасць — раз у пяць гадоў. 1 ліпеня 2025 года на будынку рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» (Гомель, вул. Палеская, 17а) адкрыта памятная дошка ў гонар пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў, творчы лёс якіх звязаны з гэтым выданнем: Іван Шамякін, Раман Сабаленка, Паўлюк Трус, Анатоль Грачанікаў, Павел Прануза, Міхась Даніленка, Аляксандр Капусцін, Мікола Мятліцкі.
Крыніцы
Спасылкі Жлабінчане адзначаюць 100-гадовы юбілей з дня нараджэння знакамітага земляка Аляксандра Капусціна — пісьменніка і патрыёта. Новы дзень. Знакавая дата! 12 лютага — 100 гадоў са дня нараджэння А. П. Капусціна . 12 лютага споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксандра Капусціна. Гомельская праўда. Пісьменнік Аляксандр Капусцін надрукаваў першы артыкул у падпольнай «Гомельскай праўдзе». Гомельская праўда.
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Жлобіна