Іван Сямёнавіч Чарнецкі () — беларускі філосаф, дырэктар Віцебскага педагагічнага інстытута (1930—1936).

Біяграфія Нарадзіўся 22 снежня 1904 года ў весцы Дудзічы Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю.

У 1930—1936 гадах працаваў дырэктарам Віцебскага педагагічнага інстытута.

Арыштаваны ў 1937 годзе. Асуджаны 9 снежня 1937 года за антысавецкую дзейнасць паводле артыкула 72 КК БССР да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 3 красавіка 1970 года Віцебскім абласным судом.

Спасылкі Да 85-годдзя ВДУ імя П. М. Машэрава Чарнецкі Іван Сямёнавіч (1904) Чарнецкі, Іван Сямёнавіч (філасофія ; 1904—1938) Чернецкий Иван Семенович

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава