Ірына Анатолеўна Волкава (нар. , Мінск) — беларуская мастачка-графік.

Біяграфія Нарадзілася 17 снежня 1940 года ў Мінску. У 1963 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, у 1968 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў Л. Асецкага, А. Кашкурэвіча, П. Любамудрава.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1966 года. З 1993 года працуе мастацкім рэдактарам на студыі «Дыяфільм».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1983 года. Жыве ў Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Асноўныя творы: «Лета», «Півоні», «Рамонкі», «Асенні букет», «Юнацтва Палесся», «Пасля чаю», «Квінтэт», «Цацкі», «Слуцкія ткачыхі», «Сымон-музыка».

Ілюстравала кнігі: «На ўсіх адна бяда» П. Макаля, «Гронка рабіны» А. Паскрэбышава, «Рыбакова хата» Я. Коласа, «Цуды» Б. Ганкіна.

Спадчына Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, а таксама ў фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастачкі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастачкі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі