Восіп Фёдаравіч Дараган (, — , ) — інжынер, кіраўнік Упраўлення Рыга-Арлоўскай чыгункі. Правадзейны стацкі саветнік.
Біяграфія Восіп Дараган нарадзіўся ў сям’і генерал-маёра, арлоўскага губернскага воінскага начальніка Фёдара Іванавіча Дарагана і Лізаветы Осіпаўны Гіфард. Род Дараганаў паходзіць ад тэхтэміраўскага сотніка Фёдара Дарагана, які быў надзелены маёнткамі ў 1700 годзе і памёр у шведскім палоне. Яго нашчадства ўнесена ў II частку дваранскага радаводу кнігі Палтаўскай губерні. Сам Восіп Фёдаравіч вядомы ў Беларусі як уладальнік угоддзяў і мецэнат.
Восіп Дараган скончыў Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін.
У 1892 годзе землі, якія належалі магнатам Радзівілам і Вітгенштэйнам у ваколіцах вёскі Крынкі і суседніх Радуціч у цяперашнім Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці перайшлі да братоў Дараганаў. Крынка стала належаць Восіпу Фёдаравічу Дарагану. Акрамя маёнткаў, вырашана было пабудаваць чыгунку праз дзве ракі — Свіслач і Пціч, якая злучала б станцыю Радуцічы з Асіповічамі. Пабудавалі ў кароткі тэрмін (39 вёрст) — усяго за восем месяцаў. Дзяржаўная камісія прыняла яе без адзінай заўвагі. Больш за тое, гэты вопыт было рэкамендавана распаўсюдзіць па ўсёй Расійскай імперыі, — даваць прыватным асобам ліцэнзію на будаўніцтва чугунак за свой кошт.
Неўзабаве ў Радуцічах з’явіліся лесапілка, паравы млын, бакалейныя крамы.
Пасля скону малодшага брата Івана Фёдаравіча, удава звярнулася да губернатара з просьбай аб перайменаванні вёскі Радуцічы ў Дараганава, што і было выканана. Так на карце Асіповіцкага раёна з’явілася чыгуначная станцыя з такой назвай. У 1917 годзе ў Дараганава налічвалася 617 жыхароў і 79 двароў, на чыгуначнай станцыі 12 жыхароў і 3 двары, а ў фальварку 41 жыхар і адзін двор.
Восіп Фёдаравіч Дараган памёр у Петраградзе ў 1919 годзе. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках.
Два разы з Швецыі ў Крынку і Дараганава прыязджаў нашчадак уладальнікаў сядзіб Андрэй Дараган.
Сям’я Жонка-Іўсціна Мікалаеўна Сушчова (1856—1941), з баярскага роду, дачка вядомага адваката тайнага дарадцы Мікалая Мікалаевіча Сущова. Меў 8 дзяцей: Іосіф Дараган-Сушчоў, Лізавета, Іўсціна (у шлюбе Уладзіслаўская), Дзмітрый, Кацярына, Антаніна, Ганна, Вольга.
Крыніцы
Катэгорыя:Інжынеры шляхоў зносін Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі