Нейрахірургія — раздзел хірургіі, які займаецца пытаннямі аператыўнага лячэння захворванняў нервовай сістэмы.
Асноўнымі часткамі нейрахірургіі з’яўляюцца:
нейратраўматалогія; нейраанкалогія; сасудзістыя захворванні цэнтральнай нервовай сістэмы; дзіцячая нейрахірургія; функцыянальная нейрахірургія; псіхахірургія; хірургія перыферычнай нервовай сістэмы; спінальная нейрахірургія.
У Беларусі дзейнічае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі.
Літаратура
Энциклопедический словарь медицинских терминов. — М.: Советская энциклопедия, 1982—1984. Малая медицинская энциклопедия. — М.: Медицинская энциклопедия, 1991—1996.
Катэгорыя:Клінічныя раздзелы медыцыны