Антокальцы, таксама Анта́кальней () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 7 км на паўночны захад ад Дукштаў.

Гісторыя У XIX стагоддзі Антокальцы ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска належала да маёнтка Гейшышкі Гедройцаў. Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета.

У час паўстання 1863 года ў ваколіцах Трокаў Фелікс Віславух арганізаваў невялікі атрад, які прымаючы ў свае шэрагі іншыя групы паўстанцаў да сярэдзіны красавіка налічваў ужо 130 чалавек. 16 красавіка 1863 года пад Антокальцамі адбыўся бой атрада з 1 расійскай ротай пяхоты і 17 казакамі. Расійскія войскі былі разбіты, страціўшы 36 салдат забітымі і параненымі.

У 1865 годзе было 22 рэвізскія душы.

У 1922—1939 гг. вёска Антокальцы знаходзілася ў складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна