«Архіварыус» — зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў, які рыхтуецца Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Выдаецца ў Мінску з 2001 года на беларускай і рускай мовай раз на год.
«Архіварыус» публікуе навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі, архівазнаўства, тэарэтычнай і практычнай археаграфіі, крыніцазнаўства і сумежных спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, рэцэнзіі і водгукі на апублікаваныя працы.
У 2012 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі ўключыла «Архіварыус» у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках.
Рубрыкі Матэрыялы зборніка структураваны паводле наступных рубрык:
архівазнаўства; генеалогія і геральдыка; гісторыя; забеспячэнне захаванасці і ўлік дакументаў; крыніцазнаўства; мікрагісторыя і гісторыя штодзённасці; навукова-даведачны апарат; постаці архівістаў; публікацыя і археаграфічная апрацоўка архіўных дакументаў; рэцэнзіі.
Галоўныя рэдактары 2006—2016 — Юрый Мікалаевіч Бохан з 2017 — Валянцін Фёдаравіч Голубеў
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка на сайце НГАБ
Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Беларусі