Іосіф Іосіфавіч Гашкевіч () — дзяржаўны службовец, беларускі краязнавец.

Біяграфія Іосіф Іосіфавіч Гашкевіч нарадзіўся 18 жніўня 1872 года ў сям’і Іосіфа Антонавіча Гашкевіча, усходазнаўца і першага консула Расійскай імперыі ў Японіі, які ў 1867 годзе пераехаў з Пецярбурга ў сваё маёнтка Малі, і Кацярыны Сямёнаўны Матчынай, дачкі адстаўнога палкоўніка. Менш чым праз тры гады пасля яго нараджэння, 3 мая 1875 г. бацька Іосіф Антонавіч памёрФилатова, Е. Н. ИОСИФ ИОСИФОВИЧ ГОШКЕВИЧ И ЕГО РАБОТА «ВИЛЕНСКАЯ ГУБЕРНИЯ» // Пічэтаўскія чытанні – 2023: інстытуцыянальныя змены ў гуманітарнай сферы як адлюстраванне палітычных і эканамічных працэсаў : матэрыялы міжнар. навук. канф., прысвеч. 80-годдзю аднаўлення работы БДУ на станцыі Сходня і 145-годдзю з дня нараджэння У. І. Пічэты, Мінск, 11 кастр. 2023 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: А. Г. Каханоўскі (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2023. – С. 406-408..

Атрымаўшы пачатковую адукацыю, Іосіф Гашкевіч паступіў у Імператарскі Аляксандраўскі ліцэй. Пасля яго заканчэння быў залічаны на службу ў Міністэрства земляробства і накіраваны ў Херсонскую губерню, а затым у Дзяржаўны дэпартамент у Пецярбургу. У 1899 годзе, ужо працуючы ў Вільні, ён выдаў апошнюю працу свайго бацькі — «Аб каранях японскай мовы»Обухова Н. И. Иосиф Антонович Гошкевич — миссионер, дипломат, лингвист, востоковед. Мн.: Мин. обл. ин-т развития образования, 2019. — с. 60-61.

У 1898 годзе Іосіф Гашкевіч быў калежскім сакратаром ва Упраўленні Ковенскага і Гродзенскага генерал-губернатараПамятная книжка Виленской губернии на 1899 год. Вильна: губ. тип. 1898. — с. 4. У 1900 годзе стаў членам Віленскага з’езда міравых суддзяў і Віленска-Троцкага аддзялення Літоўскага епархіяльнага школьнага саветаПамятная книжка Виленской губернии на 1900 год. Вильна: губ. тип. 1899. — с. 224, 235, а ў 1903 годзе — членам губернскай па гарадскіх справах прысутнасці і ганаровым міравым суддзёй Віленскага судова-міравой акругіПамятная книжка Виленской губернии на 1903 год. Вильна: губ. тип. 1902. с. 5, 231. У 1910 годзе стаў неадменным членам губернскай па гарадскіх справах прысутнасці і Літоўскага епархіяльнага школьнага савета, надворным саветнікамПамятная книжка Виленской губернии на 1910 год. Вильна: губ. тип. 1910. — с. 8, 78.

Памёр у 1911 годзе. Пахаваны на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні (магіла згублена).

Сям’я Быў у шлюбе з Лідзія Мартынаўнай, ад якой у 1897 годзе нарадзіўся сын Віктар. Жонка займалася дабрачыннасцю ў таварыстве «Добраахвотная капейка»Памятная книжка Виленской губернии на 1905 год. Вильна: губ. тип. 1905. — с. 94. Жылі Гашкевічы ў Вільні на Мураўёўскай плошчы ў доме Багдановіча.

Маці Іосіфа Іосіфавіча, якая памерла 29 кастрычніка 1906 года, пахаваная на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні.

«Віленская губерня: поўны спіс населеных месцаў» Іосіфам Іосіфавічам Гашкевічам была падрыхтавана праца «Віленская губерня: поўны спіс населеных месцаў», апублікаваная ў 1905 годзеГошкевич И. И. Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении, сост. по офиц. сведениям И. И. Гошкевичем. Вильна: губ. тип., 1905., якая з’яўляецца важнай крыніцай для вывучэння статыстыкі, дэмаграфіі, землеўладання, структуры кіравання, народнай адукацыі, гістарычнага краязнаўства ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя.

У прадмове да яе Гашкевіч адзначыў, што мэта кнігі — даць спіс населеных пунктаў губерні, каб кожны яе жыхар мог знайсці кароткія звесткі па шэрагу пытанняў без зваротаў у валасныя праўленні і паліцыю.

Пра кожны з паветаў Віленскай губерні ў працы Гашкевіча падаюцца звесткі пра яго межы, насельніцтва, участкі земскіх начальнікаў, судова-следчыя і сельскія ўрачэбныя ўчасткі, станавых прыставаў, ураднікаў і стражнікаў. Таксама пазначаны благачынні і прыходы праваслаўных цэркваў, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, дэканаты і парафіі рымска-каталіцкіх касцёлаў, народныя вучылішчы. Ёсць інфармацыя пра мяшчанскія ўправы і ўпраўленні, апісанні гербаў кожнага павета.

Акрамя звестак пра населеныя пункты, у выданні змешчаныя падрабязныя дадзеныя пра павятовыя лясы і землі, спісы саслоўяў і размеркаванне зямлі, характарыстыка прамысловасці, гандлю і чыгуначны транспарт. Можна таксама знайсці звесткі пра медыцынскія ўстановыГошкевич И. И. Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении, сост. по офиц. сведениям И. И. Гошкевичем. Вильна: губ. тип., 1905. — с. 3, 97.

Крыніцы

Катэгорыя:Краязнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Літвы Катэгорыя:Надворныя саветнікі