Правядзенне Удзельнікі Галасаванне Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» ІІ Конкурс маладых выканаўцаў папулярнай песні «Віцебск-1993» прайшоў у рамках другога фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску.
Асноўны конкурс сабраў прадстаўнікоў шасці краін: Балгарыі, Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны і ФР Югаславіі. Балгарыя і ФР Югаславія дэбютавалі на конкурсе.
Гран-пры конкурса атрымала ўкраінская спявачка Таісія Павалій. Пакольку на конкурсе 1992 года Гран-пры не прысуджаўся, Павалій з’яўляецца першай уладальніцай Гран-пры кокурса «Віцебск». Першую прэмію атрымаў Вадзім Азарх з Расіі, другую — з Югаславіі, трэцюю — Андрэй Шпак з Украіны.
Удзельнікі Краіны-заснавацельніцы Славянскага Базара мелі квоту на 10 канкурсантаў ад кожнай. Украіна не скарысталася цалкам сваёй квотай і выставіла 9 удзельнікаў. Украінская квота адышла да Расіі, якая прадставіла 11 удзельнікаў. Польшча была прадстаўлена чатырма ўдзельнікамі. ФР Югаславія дэбютавала з двума ўдзельнікамі — лаурэатамі фестываля «Бялградская Вясна». Аднаго ўдзельніка дэлегіравала Балгарыя.
Лёсаванне на конкурсе праходзіла, як шоў. Канкурсанты даставалі з кошыка цацачныя музычныя інструменты, на якіх былі напісаныя нумары. +Спіс удзельнікаў «Віцебск-1993»БалгарыяБеларусьПольшчаРасіяУкраінаФР ЮгаславіяЛюдміл ЖыўкаўФАляксей АзараўВіктар БардуноўДзмітры СмольскіФЯгор СтражэвічІрына ДарафееваФВераніка КругловаФЛілія ПетрусякНаталля КудрынаТато МайсурадзэФЮрый СтанкевічЭвіта ТабашэўскаКрысціна СтанькоМацей КрашэўскіЯцэк ТэлусАндрэй СаўчанкаВадзім АзархФДзмітры КавалёўЕлена ЦыпленковаІгар БуцкаўНаталля ЗотаваФСвятлана СанжТаццяна АбрамаваФТаццяна ГубінаЮлія ФраловаЮрый МацяшАліна АстарполецАндрэй ШпакФІрчык (Ірына Підлыпна)Карына ПлайКрысціна ГалічЛеры ВінМаксім ШэўцоўАлег КулікТаісія ПавалійФБоян МіланавічФФ
Ф - удзельнікі, якія прайшлі ў другі тур (фінал)
Калегія журы На конкурсе 1993 года ў калегіі журы прысутнічалі:
Надзея Бабкіна — старшыня, мастацкі кіраўнік ансамбля «Руская Песня» Люба Білаш — спявачка і кампазітар Барыс Гітэльман-Наумаў — генеральны дырэктар фірмы «Ангажэмент» Мыкола Дрік — кампазітар Яраслаў Еўдакімаў — спявак, Народны Артыст Беларусі Зіновій Кулік — генеральный дырэктар тэлепраграм «УТ-1» і «УТ-3» Анатоль Матвійчук — паэт Ніна Мацвіенка — Народная Артыстка Украіны Уладзімір Мулявін — кампазітар і спявак, стваральнік і саліст гурта «Песняры» Ігар Мікалаеў — спявак і кампазітар Радэ Радзівоевіч — кампазітар Эліюс Раманавас — дырэктар міжнароднага фестываля «Вільнюс» Іван Савельеў — паэт Кемаль Турсан — прадстаўнік Еўрапейскай Асацыяцыі Арганізатараў Фестывалей FIDOF Міхаіл Фінберг — дырыжор, мастацкі кіраўнік і дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь Ёрданка Хрыстава — спявачка Анатоль Ярмоленка — спявак, лідар гурта «Сябры»
Вынікі конкурса Гран-пры: Таісія Павалій
Першая прэмія: Вадзім Азарх
Другая прэмія: Madame Piano
Трэцяя прэмія: Андрэй Шпак
Прадстаўнікі прэсы таксама заснавалі свой прыз. Ім ўзнагародзілі Андрэя Шпака з Украіны.
Крыніцы
Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:1992 год у Віцебску