Філасофска-эканамічны факультэт БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1989—1999 гадах. Падзелены на факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ і эканамічны факультэт БДУ.
Гісторыя
Кафедры і аддзяленні ў складзе гістарычнага, філалагічнага, юрыдычнага факультэтаў
Стварэнне і развіццё філасофска-эканамічнага факультэта У 1989 годзе адкрываецца аддзяленне сацыялогіі і кафедра сацыялогіі. На базе аддзялення філасофіі, аддзялення палітэканоміі і аддзялення сацыялогіі ствараецца філасофска-эканамічны факультэт.Об истории кафедры социологии
У 1990 кафедра навуковага камунізму рэарганізуецца ў кафедру сацыяльна-палітычных тэорый і паліталогіі, загадчыкам кафедры становіцца ў 1991 Аляксандр Мухтаравіч Байчораў.Кафедра политологии
У 1991 кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў была перайменавана ў кафедру эканамічных навук БДУ і ўвайшла ў склад філасофска-эканамічнага факультэта. Яе ўзначаліў прадстаўнік першага выпуску аддзялення палітэканоміі, праф. Л. М. Давыдзенка. Аддзяленне палітычнай эканоміі перайменаванна ў аддзяленне эканамічнай тэорыі.Гісторыя БДУ 1985—1994Экономический факультет: от достижений к фундаментальности: к 20-летию со дня образования / под общ. ред. А. А. Королевой. — Минск : Изд. центр БГУ, 2019. — 123 с. У тым жа годзе кафедра філасофіі прыродазнаўчых факультэтаў і кафедра філасофіі гуманітарных факультэтаў аб’ядноўваюцца ў кафедру філасофіі і метадалогіі навукі.Кафедра философии и методологии науки — История и современное состояние кафедры
У 1992 на факультэце было адкрыта аддзяленне паліталогіі, а кафедра сацыяльна-палітычных тэорый і паліталогіі была пераўтворана ў кафедру паліталогіі. У тым жа годзе факультэт пераехаў у былы будынак Мінскай вышэйшай партыйнай школы на вул. К. Маркса, 31.
У 1993 кафедра псіхалогіі ўваходзіць у склад філасофска-эканаммічнага факультэта, ствараецца аддзяленне псіхалогіі.История и современное состояние кафедры социальной и организационной психологии
У 1994 адбылося адкрыццё аддзялення культуралогіі і адбыўся першы набор студэнтаў на аддзяленне «міжнародныя эканамічныя адносіны» філасофска-эканамічнага факультэта БДУ. У тым жа годзе кафедра і аддзяленне паліталогіі былі пераведзеныя на юрыдычны факультэт БДУ.
У 1995 створана аддзяленне менеджменту.
У 1997 кафедра гісторыі філасофіі і логікі пераўтворана ў кафедру гісторыі філасофіі і культуры.Кафедра философии культуры — История и современное состояние кафедры У тым жа годзе створана аддзяленне інфармацыі і камунікацыі.Кафедра социальной коммуникации — История и современное состояние кафедры
У структуры філасофска-эканамічнага факультэта вялася падрыхтоўка студэнтаў па сямі спецыяльнасцях як эканамічнага, так і сацыяльна-філасофскага профілю, што не магло не выклікаць сур’ёзных цяжкасцяў у планаванні і аптымальнай арганізацыі навучальнага працэсу. У выніку паўсталі падставы для сур’ёзнай рэарганізацыі — падзелу філасофска-эканамічнага факультэта на два самастойных — эканамічны і філасофіі і сацыяльных навук, што і адбылося 1 сакавіка 1999 г.
Дэканы Альберт Мікалаевіч Елсукоў — 1989—1996 Анатоль Ізотавіч Зелянкоў — 1997—1999
Літаратура
Экономический факультет: от достижений к фундаментальности: к 20-летию со дня образования / под общ. ред. А. А. Королевой. — Минск : Изд. центр БГУ, 2019. — 123 с.
Спасылкі ФАКУЛЬТЭТ ФIЛАСОФII I САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК — факультэт, які фарміруе сэнсы ИСТОРИЯ ЭКОНОМИЧЕСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ
Крыніцы
Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:1989 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1999 годзе Катэгорыя:Філасофскія факультэты Катэгорыя:Эканамічныя факультэты Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск)