Сена Прыморская () — дэпартамент на паўночным захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Верхняя Нармандыя. Парадкавы нумар — 76. Адміністрацыйны цэнтр — Руан. Насельніцтва — 1,239 млн чалавек (10-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.). Да 18 студзеня 1955 г. дэпартамент зваўся Ніжняя Сена.
Плошча тэрыторыі 6278 км². Праз дэпартамент працякае рака Сена.
Дэпартамент уключае 3 акругі, а таксама 69 кантонаў і 745 камун.
Сена Прыморская — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Нармандыя.
Гл. таксама Горад Нёшатэль-ан-Брэ
Спасылкі
Prefecture Conseil general Tourisme Communes76