Мары́я Рыго́раўна Атрашо́нак (нар. , в. Дзмітраўка — ?) — беларускі педагог, удзельніца партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаная настаўніца БССР (1967).
Біяграфія Нарадзілася ў 1921 годзе ў вёсцы Дзмітраўка. У 1940 годзе пачала працу настаўніцай рускай мовы і літаратуры Пухальскай сямігадовай школы Замбраўскага раёна Беластоцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху на Клічаўшчыне.
У 1946—1948 гадах працавала інспектарам вячэрніх школ у Жалудоцкім раёне. У 1948—1976 гадах — настаўніца рускай мовы і літаратуры Дзмітраўскай сярэдняй школы.
Узнагароды Ганаравана званнем Заслужанай настаўніцы БССР (1967), ордэнам Айчыннай вайны I ступені, узнагароджана медалямі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Заслужаныя настаўнікі Клічаўшчыны // Клічаўскі краязнаўчы музей
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны