Карача́ева-балка́рская (карачаеўская, балкарская) мо́ва (къарачай-малкъар тил, тау тил / Qaraçay-Malqar til, Taw til / قاراچاي مالقار تیل٫ طاو تیل) — адна з цюркскіх моў палавецка-кыпчакскай групы, мова карачаеўцаў і балкарцаў. Сучасная назва стала агульнапрынятай з 1950-х гадоў, раней называлася горска-татарскай, горска-цюркскай, татарска-джагатайскайКоряков, Ю. Б. Языки, наречия, диалекты, говоры Российской Федерации // Обзор по запросу Комитета по делам национальностей Государственной Думы РФ , 2010..

Класіфікацыя Карачаева-балкарскую мову адносяць да палавецка-кыпчакскай групы цюркскіх моў. Найбольш блізкія да яе мовы — кумыкская, крымскататарская (сярэдні дыялект і літаратурная мова), крымчакская, караімская, а таксама мовы мінулага — палавецкая і армяна-кыпчакская. Распаўсюджана ў Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі, у Сярэдняй Азіі, Турцыі, у краінах Блізкага Усходу.

Крыніцы

Катэгорыя:Мовы Расіі