Сядзіба Кускова () — былы маёнтак графаў Шарамецевых, дзе захаваўся архітэктурна-мастацкі ансамбль XVIII стагоддзя. Размешчаны на ўсходзе Масквы на тэрыторыі раёна Вешнякі.

Ансамбль уключае палац, пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя ў стылі класіцызму; рэгулярны, упрыгожаны скульптурай парк з павільёнамі: «Грот», «Аранжарэя» (праекты прыгоннага архітэктара Фёдара Аргунова, другая палова XVIII ст.), «Эрмітаж» (другая палова XVIII ст.), «Італьянская» (XVIII ст.) і «Галандская» (XVIII ст.); царква Спаса Усеміласцівага (XVIII ст.); Музей керамікі (няма асобнага будынка).

Сядзіба складалася з трох частак: засажалкавай са Звярынцам, французскага рэгулярнага парка з асноўным архітэктурным ансамблем і англійскага парка «Гай». Архітэктурна-паркавы комплекс цэнтральнай параднай часткі захаваўся практычна цалкам.

Цэнтрам ансамбля з’яўляецца палац, у якім захаваліся планіроўка і дэкаратыўнае ўбранне інтэр’ераў з творамі рускага і заходнееўрапейскага выяўленчага і прыкладнога мастацтва; дарчыя партрэты рускіх імператараў і некалькіх пакаленняў гаспадароў сядзібы — графаў Шарамецевых. Катэгорыя:Музеі Масквы Катэгорыя:Сядзібы Масквы