Ігар Зіноўевіч Паўлюк (; 1 студзеня 1967, Украіна) — украінскі паэт, пісьменнік, журналіст і навуковец, доктар сацыяльных камунікацый, лаўрэат нацыянальных і міжнародных літаратурных прэмій.
Біяграфія Нарадзіўся ў Валынскай вобласці. Пасля страты маці выхоўваўся дзядулем і бабуляй. Наведваў Санкт-Пецярбургскі ваенна-інжынерны інстытут, аднак кінуў вучобу і прысвяціў сябе літаратуры. Працаваў на будоўлі дарог у тайзе каля Чыты, працягваў пісаць вершы.
У 1987 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка; скончыў у 1992 г. Пазней працаваў у рэлігійнай прэсе і на радыё. З 2003 г. жыве ў Кіеве.
Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў: Эстонія, Грузія, Расія, Беларусь, Польшча, Турцыя, Ірландыя, ЗША.
Творы
Вершы Азёры юнацтва (1990) Нетутэйшы вецер (1993) Голас дзённага Месяца (1994) Шкляная карчма (1995) Алергія на вечнасць (1999) Стыхія (2002) Бунт (2006) Стратасфера (2010) Палёт над Чорным морам (2019) Arthania (2020)
Проза Біяграфія дрэва племя паэтаў (2003) Забаронены цвіт (2007)
Манаграфіі Мастак — Улада — Прэса (1997) Дыягностыка і прагностыка хлусні (2003) Пісьменнікі ў прэсе (2010)
Кніжка для дзяцей Лятаючы казан (2003)
Прэміі Англійская ПЭН-клуб (2013) Швейцарская літаратурная прэмія (2021)
Спасылкі Вершы, пераклад Ліліі Чарненка-Бандарэвыч Вершы, аўтабіяграфія, інтэрв’ю, артыкулы, пераклады, кнігі Amazon.co.uk Раннія вершы і паэмы Аўтабіяграфія, вершы і проза Песні на словы Ігара Паўлюка Выкананне вершаў аўтарам
Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову