Віктар Васільевіч Вабішчэвіч () — беларускі паэт, настаўнік, гісторык і краязнаўца.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Рубель. Скончыў Рубельскую сярэднюю школу з залатым медалём. Пасля паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які ў 1982 годзе скончыў з чырвоным дыпломам. Працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, пазней перайшоў у СШ № 1 Давыд-Гарадка. Выкладаў гісторыю і мастацкую культуру. Жыў у Давыд-Гарадку. Памёр па дарозе ў родную вёску 20 жніўня 2025 года.

Дзейнасць Першыя вершы Віктара з’явіліся ў друку ў 1977 годзе. Творы друкаваліся ў газетах «Навіны Палесся», «Заря», «Народная трыбуна», «Настаўніцкая газета», часопісах «Роднае слова», «Маладосць», «Полымя», «Першацвет», калектыўных зборніках «Вусны» (1985), «Квадра» (1990).

Даследаваў творчасць беларускіх класікаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы навуковых і краязнаўчых выданняў. З’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Асабістае жыццё Бацька працаваў на трактары ў калгасе. Маці закончыла толькі чатыры класы, але ведала на памяць шмат вершаў Янкi Купалы, Якуба Коласа, iншых паэтаў.

Бібліяграфія «Чорны боль» (2003) «Кахаю і люблю» (2006) «Уражанне» (2009) «ORBI» (2012)

Узнагароды

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2010)

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі