Вітальд Томаш Ёдка-Наркевіч (пол. Witold Tomasz Jodko-Narkiewicz, 29 красавіка 1864, СлуцкСідарэвіч А. «За нашу і вашу свабоду». Першыя крокі Беларускай Сацыялістычнай Грамады на агульнарасійскай палітычнай арэне // Дзеяслоў. — 2019. — № 3 (100). — С. 234. — 22 кастрычніка 1924, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер, публіцыст, дыпламатhttps://mohilki.org/persons/person/vitold-iodko-narkevich.
Дзяцінства і ранняе юнацтва Нарадзіўся 29 красавіка 1864 года ў Слуцку ў сям’і шляхецкай інтэлігенцыі. Быў сынам Вітальда (1834—1898), вядомага афтальмолага і дацэнта Галоўнай школы ў Варшаве (1862—1869)https://bis.nlb.by/ru/documents/138736, і Марыі, у дзявоцтве Сакаловай-Скварцовай. Маці паводле паходжання была расійкай. Дзяцінства правёў у маёнтку Бабоўня Слуцкага павета Мінскай губерні. Вучыўся ў кальвінісцкай гімназіі ў Слуцку, а з 1878 г. — у 4-й гімназіі ў Варшаве, якую быў вымушаны пакінуць у 1882 г. з-за ўдзелу ў нелегальных сацыялістычных самаадукацыйных гуртках. Улетку 1884 года ён здаў выпускны экзамен за курс гіманазіі у СлуцкуJarosz A. Jodko-Narkiewicz Witold // Polski Słownik Biograficzny. — T. 11. — 1964—1965. — S. 253—257..
Удзел у польскім сацыялістычным руху У 1884 г. далучыўся да гуртка Сацыяльна-рэвалюцыйнай партыі «Пралетарыят» пад кіраўніцтвам Марыі Багушэвічаўны. Са студзеня па ліпень 1885 г. вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Дэрпата. Затым прыехаў у Варшаву, адкуль пасля арыштаў членаў партыі ў верасні 1885 г. адправіўся ў Львоў. Там пачаў навучанне заалогіі ва ўніверсітэце, а таксама разам з Людвікам Кшывіцкім займаўся выданнем некалькіх нумароў сацыялістычнага часопіса «Praca». З-за сваёй дзейнасці быў арыштаваны і высланы з Аўстрыі. Пасля вяртання ў Варшаву з-за пагрозы арышту, выехаў за мяжуKancewicz J. Jodko-Narkiewicz Witold Tomasz (1864—1924) // Słownik Biograficzny Działaczy Polskiego Ruchu Robotniczego, pod red. Feliksa Tycha. — T. 2. — Warszawa, 1987. — S. 725—727.. З мая па кастрычнік 1886 года працягваў вучобу на медыцынскім факультэце ў Вюрцбургу, а затым на юрыдычным факультэце ў Сарбоне ў Парыжы, які скончыў у 1889 г. Пасля гэтага перабраўся ў Швейцарыю, дзе працягнуў палітычную і журналісцкую дзейнасць. Супрацоўнічаў з польскімі эмігранцкімі сацыялістычнымі часопісамі «Walka klas» і «Przedświt», якія аб’ядноўвалі членаў ІІ Пралетарыяту. Падтрымліваючы цесныя кантакты з Эдвардам Абрамоўскім, стаў прыхільнікам спалучэння ідэй сацыялізму з барацьбой за незалежнасць Польшчы.
Быў адным з галоўных арганізатараў і сакратаром з’езда польскіх сацыялістаў у Парыжы 17-23 лістапада 1892 г.. На гэтым з’ездзе быў заснаваны Замежны саюз польскіх сацыялістаў (ЗСПС), які даў пачатак Польскай сацыялістычнай партыі (ППС). У студзені 1893 г. быў высланы з Францыі і пераехаў у Лондан, дзе замест Станіслава Мендэльсана ўзначаліў рэдакцыю газеты «Przedświt» (1893—1897). Быў членам Цэнтралізацыі — кіруючага органа ЗСПС (1893—1897), ад імя якога ўдзельнічаў у кангрэсах Другога Інтэрнацыяналу ў Цюрыху (1893) і Лондане (1894), падчас якіх пазнаёміўся з Фрыдрыхам Энгельсам і шэрагам іншых вядомых дзеячоў еўрапейскага сацыялістычнага руху.
У 1890—1895 гг. працаваў над гісторыяй польскага сацыялістычнага руху, выкарыстоўваючы калекцыі Брытанскага музея. У 1895 г. ананімна апублікаваў у Цюрыху працу «Гісторыя сацыялістычных рухаў у Польшчы». З восені 1895 г. пачаў навучанне, а ў 1898 г. атрымаў доктарскую ступень ва ўніверсітэце Берна на падставе дысертацыі «Гісторыя і сістэма ўтапічнага сацыялізму ў польскай эміграцыі 1830-1840-х гадоў».
У 1898 г. пераехаў у Львоў. Старшынстваваў на VI з’ездзе ЗСПС (19-25 снежня 1899 г., Цюрых), які прыняў рашэнне аб самаліквідацыі. Увайшоў у склад створанага замест яго Замежнага камітэта ППС, аддзяленне якога ў Львове ён узначаліў. Працягваў актыўную публіцыстычную дзейнасць.
У чэрвені 1902 г. на VI з’ездзе Польскай сацыялістычнай партыі быў абраны ў склад Цэнтральнага рабочага камітэта ППС. Пасля пачатку руска-японскай вайны ў 1904 годзе разам з Юзафам Пілсудскім усталяваў кантакты з японскай дыпламатыяй і арганізаваў паездку Пілсудскага і Тытуса Філіповіча ў Токіа. Ён таксама імкнуўся атрымаць фінансавую дапамогу і зброю для ППС у замен на правядзенне разведкі і дыверсій у тыле расійскіх войскаў. Ад імя ППС удзельнічаў у канферэнцыі апазіцыйных і рэвалюцыйных партый Расійскай імперыі ў Парыжы (кастрычнік 1904 г.). Напярэдадні і падчас рэвалюцыі 1905—1907 гг. быў прыхільнікам узброенай барацьбы з царызмам, падтрымліваў ідэю самастойнай лініі польскіх рэвалюцыйных сіл у агульнарасійскім руху.
Неадназначны характар мела стаўленне Вітальда Ёдкі-Накевіча да беларускага нацыянальнага рэвалюцыйнага руху, які фарміраваўся ў гэты час. Пасля таго, як паводле рашэння VI з’езда ППС, што адбыўся ў Любліне ў чэрвені 1902 г., партыйнымі структурамі былі выдадзены тры агітацыйныя брашуры на беларускай мове, ён крытыкаваў выкарыстанне пры гэтым кірыліцы. У лісце да кіраўніка партыйнай друкарні ў Лондане Баляслава Антаніна Енджаёўскага ад 21 верасня 1902 г. аддаваў перавагу лацінцы на беларускай мове:«Я б друкаваў беларускія рэчы польскім алфавітам; 1. яна больш адпаведная, бо мае ć, ś, dź, 2. там (на Беларусі. — Ю. Т.) ня ўмеюць чытаць ані „кірыліцай“, ані лацінскімі літарамі, таму ўсё адно, як друкаваць, а інтэлігенцыя, якая будзе чытаць гэта сялянам, наш алфавіт знае»Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. — 2 выданне. — Вільня, 2008. — С. 42..У другім (люты) нумары за 1903 г. часопіса «Przedświt» у сваім артыкуле «З нагоды беларускай адозвы» выказаў свае рэфлексіі адносна адозвы «Да інтэлігенцыі», выдадзенай ад імя Беларускай рэвалюцыйнай партыі ўвосень 1902 г., дзе галоўная ўвага прысвячалася важнасці культурна-асветніцкай працы сярод беларускага насельніцтва. З аднаго боку, ён выказаў падтрымку ад імя ППС працэсам фарміравання беларускай нацыі са сваёй літаратурнай мовай, пісьменствам, інтэлігенцыяй, школьніцтвам і г.д. З другога боку, сцвярджаў, што «што пэрспэктывы ператварэньня гэтага народу ў нацыю прынамсі ў сёньняшніх палітычных варунках вельмі малыя»Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. — 2 выданне. — Вільня, 2008. — С. 59-60..Задача ўзнікшага беларускага сацыялістычнага руху павінна заключацца, на яго думку, у рэвалюцыйнай прапагандзе сумесна з польскімі дзеячамі, а не ў «этнаграфічных гульнях»Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 260.. На яго думку, такая прапаганда на роднай мове створыць больш трывалыя падставы для развіцця нацыянальнай самасвядомасці, чым чыста культурна-асветніцкая дзейнасць:«Таму сапраўдны беларускі патрыёт ня можа абмежавацца зьбіраньнем народных казак, сьпеваў і замоў, дасьледаваньнем граматыкі, але павінен займацца разьвіцьцём сьвядомасьці гэтага народу, тлумачыць яму, што яго эксплюатуюць і ўціскаюць, і ствараць зь яго адну вялікую палітычную сілу, якая б здолела заваяваць сабе лепшую будучыню. Мы зусім не пярэчым, што нацыі, якая мае ўласную інтэлігенцыю, жывецца лепей, чым народу, які стаіць на ўзроўні беларускага народу, але пачатак грамадзкай дзейнасьці з стварэньня гэтай інтэлігенцыі сярод народу, які ня мае самых асноўных людзкіх правоў і стаіць на гэтак нізкім узроўні культуры, як беларускі народ, было б будаваньнем замку на пяску. А калі цяпер зьвярнуць увагу на тое, што пашырэньне грамадзкай сьвядомасьці сярод карэннага беларускага насельніцтва павінна адбывацца на беларускай мове, што вымагае як дасканалых ведаў самой мовы, так і стварэньня ўсёй літаратуры — брашур, кніжак, часопісаў, — то мы прыйдзем да перакананьня, што такая дзейнасьць, якую рэкамэндуем мы (г.зн. выданьне агітацыйнай літаратуры на беларускай мове. — Ю. Т.), будзе больш плённай з нацыянальнага пункту гледжаньня, чымся праца, прапанаваная аўтарамі адозвы. Сацыялістычную брашуру, умела напісаную, чытаюць тысячы, часам дзясяткі і сотні тысяч людзей, адначасова ўпэўніваючыся ў веданьні роднай мовы, тады як збор этнаграфічных дасьледаваньняў нават у культурных краінах разыходзіцца часам толькі ў дзясятках асобнікаў. Таму рэвалюцыянэр, які працуе для народу, тым самым спрычыняецца да стварэньня матэрыялу для будучай нацыі».У 1905—1906 гг. знаходзіўся на нелегальнай працы ў Варшаве, дзе заснаваў і рэдагаваў грамадска-палітычны штотыднёвік «Nowe Życie» (лістапад 1905 — студзень 1906). Прымаў удзел у Жэнеўскай канферэнцыі рэвалюцыйных партый Расійскай імперыі ў красавіку 1905 г. Падтрымліваў групоўку т.зв. «старых» унутры ППС; у чэрвені 1905 г. у выніку унутрыпартыйнай барацьбы быў адхілены ад рэдагавання часопіса «Przedświt». У выніку расколу партыі на ІХ з’ездзе ў Вене (19-25 лістапада 1906 г.), далучыўся да ППС — Рэвалюцыйнай фракцыі.
У 1906—1914 гг. уваходзіў у склад Цэнтральнага рабочага камітэта ППС — Рэвалюцыйнай фракцыі, быў адным з лідэраў і тэарэтыкаў партыі. Перабраўся ў Кракаў, там выкладаў у партыйнай і баявой школах ППС — Рэвалюцыйнай фракцыі. З’яўляўся рэдактарам шэрагу перыядычных выданняў партыі «Robotnik», «Trybuna», «Przedświt». удзельнічаў у кангрэсе Другога Інтэрнацыяналу ў Капенгагене (23 жніўня — 3 верасня 1910 г.).
Вітольд Ёдка-Наркевіч належаў да той групы кіраўніцтва ППС — Рэвалюцыйнай фракцыі, што разлічвалі на вырашэнне «польскага пытання» ў ходзе вайны паміж дзяржавамі, якія падзялілі Польшчу. Стаўка рабілася на падтрымку Аўстра-Венгрыі, з дапамогай якой меркавалася арганізацыя ўзброенага паўстання супраць Расіі і стварэнне незалежнай польскай дзяржавы на тэрыторыі Каралеўства Польскага. У 1909 г. у сваёй брашуры «Польскае пытанне перад абліччам набліжэння канфлікту паміж Аўстрыяй і Расіяй» прасоўваў канцэпцыю стварэння польскіх узброеных сіл на базе Аўстрыі. Адначасова выказваў сумненні ў патэнцыяле расійскага рэвалюцыйнага руху. Быў адным з ініцыятараў стварэння Саюза актыўнай барацьбы (1908), Часовай камісіі канфедэраваных незалежніцкіх сіл (1912) — польскіх палітычных арганізацый, якія выступалі за незалежнасць Польшчы ў саюзе з Аўстра-Венгрыяй. Адначасова з 1908 г. рабіў спробы ўсталяваць кантакты з дыпламатыяй Англіі і Францыі. У 1914 г. праводзіў у Парыжы размовы з лідэрам расійскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў Віктарам Чарновым, а потым у тым жа годзе ў Кракаве — з лідэрам бальшавікоў Уладзімірам Леніным.
Падчас Першай сусветнай вайны