Андрэй Пятровіч Жамойда (нар. , Бярозаўка) — беларускі дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1977 года ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Белгародскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя У. Р. Шухава па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання».

Праходзіў службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

Працаваў вадзіцелем Лідскага РУП ЖКГ; паліроўшчыкам шклавырабаў кіслатой у цэху вытворчасці шклозавода «Нёман»; паліроўшчыкам, начальнікам змены, намеснікам начальніка цэха, вядучым інжынерам па вытворчасці шклаваты навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснікам галоўнага інжынера — начальнікам навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснікам дырэктара — галоўным інжынерам шклозавода «Нёман». Дырэктар РДУВП «Конус» Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў.

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Дзятлаўскага і Лідскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентамі Венгрыі, Славацкай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан і асобных дзяржаў Еўропы.

Член РГА «Белая Русь».

Узнагароды Мае падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзякі Прэм’ер-міністра, старшыні Савета Рэспублікі, старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Лідскага райвыканкама, НАН Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Андрэя Жамойды на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання