Шоіл (Шыя) Гурвіч (18 чэрвеня 1886, Беразіно — 31 снежня 1959, Нью-Ёрк) — яўрэйскі публіцыст, мемуарыст, ветэран Першай сусветнай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і бадхана (вясельнага маршалка) Абрама Гурвіча, вучыўся ў хедары і ешывах у Беразіне, Бабруйску, Барысаве, у 16 год вандраваў па навакольных вёсках і вучыўся з дзецьмі вясковых жыхароў. Даваў прыватныя ўрокі ў Беразіне. У 1902 годзе ўступіў у Бунд, стаў агітатарам, у 1905 годзе быў у самаабароне, яго арыштоўвалі некалькі разоў. З 1914 года жыў у амерыканскім горадзе Галвестан, на востраве. Нейкі час жыў у горадзе Сент-Пол у штаце Мінесота, а затым у Нью-Ёрку, потым працаваў настаўнікам талмуд-торы ў штаце Масачусетс, ляпіў шпалеры ў Нью-Ёрку. У 1918 годзе служыў у амерыканскай арміі, удзельнічаў у вайне на землях Францыі і Нямеччыны.
Скончыў Яўрэйскую настаўніцкую семінарыю, з 1923 года працаваў у яўрэйскіх рабочых школах, якімі апекавалася арганізацыя Workmen’s Circle, жыў у Янгстаўне і іншых гарадах. Сын — Меер Гурвіч — журналіст, ваенны, даследчык філалогіі.
Творчасць Дэбютаваў у 1914 годзе артыкулам «Ан эйцэ фун а грынэм» (Парада ад навічка) ў газеце «Ідышэс тогблат», з гэтага часу публікаваў апавяданні, мініяцюры, абразкі з вайны, успаміны пра Беларусь — у розных газетах (Фрае арбэтэр штымэ, Форвэрц, Тог, Амэрыканэр, Дэр вэкэр, Дэр фрайнд, Ундзэр цайт і інш.). У рукапісах засталася кніга пра бацьку, Абрама-бадхана і яго дзейнасць у Беларусі на мяжы 19-20 стст. і некалькі тамоў пад назвай «Успаміны майго жыцця» (Зіхройнэс фун майн лэбм). Літаратура E. Presman, Der durkhgegangener veg, oytobyografye (New York, 1950), pp. 146, 147, 189, 203; Yedies fun yivo (New York) 64 (March 1957); H. Leivick, in Tsukunft (July-August 1957). Спасылкі Hurvits
Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны