Генры Альфрэд Кісінджэр (), па нараджэнні Хайнц Альфрэд Кісінгер (; ) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат і эксперт у галіне міжнародных адносін. Дзяржаўны сакратар ЗША (1973—1977). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1973).

Будучы прыхільнікам «рэальнай палітыкі», Кісінджэр гуляў дамінуючую ролю ў знешняй палітыцы ЗША ў 1969—1977 гадах. Ён быў ініцыятарам і выканаўцам палітыкі разрадкі ў адносінах ЗША і Савецкага Саюза, арганізаваў пачатак адносін ЗША з КНР, а таксама заключыў Парыжскае мірнае пагадненне, якое павінна было завяршыць вайну ў В’етнаме.

У 2002 годзе Генры Кісінджэр займаў першае месца ў спісе 100 вядучых інтэлектуалаў свету.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Постаці Халоднай вайны Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Постаці В’етнамскай вайны Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары