Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь — дзяржаўны рэестр афіцыйных гербаў Рэспублікі Беларусь, які існаваў у 1994—2002 гадах. Ён быў заснаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1994 года № 89 і вёўся Камітэтам па архівах і справаводстве пры Савеце МіністраўЕлинская М. М. Нормативные правовые документы об учреждении и регистрации официальных геральдических символов // Архивы и делопроизводство. — 2009. — № 6. — С. 135—139..
Задачы і змест Гербавы матрыкул быў прызначаны для афіцыйнага ўліку, захавання і сістэматызацыі гербаў Рэспублікі Беларусь. У ім рэгістраваліся зацверджаныя гербы гарадоў і іншых населеных пунктаў, у тым ліку гістарычныя. Акрамя таго, у Матрыкул уносіліся сцягі, якія не мелі асобнага статусу і ўключаліся як дадаткі да гербаў.
Да жніўня 2002 г. у Гербавым матрыкуле было зарэгістравана 97 гербаў гарадоў і гарадскіх пасёлкаў нашай рэспублікі. Сярод іх 38 гістарычных гербаў, атрыманыя беларускімі гарадамі ў мінулым:
у Брэсцкай вобласці — гербы Брэста, Каменца, Высокага, Давыд-Гарадка, Лагішына, Малеча, Пінска, Пружан, Ружан, Шарашова; у Віцебскай вобласці — гербы Верхнядзвінска, Оршы, Полацка, Ушачаў; у Гомельскай вобласці — гербы Гомеля, Мазыра, Рагачова, Добруша; у Гродзенскай вобласці — гербы Ваўкавыска, Гродна, Ліды, Навагрудка, Слоніма; у Магілёўскай вобласці — гербы Быхава, Горак, Клімавічаў, Крычава, Чэрыкава, Шклова; у Мінскай вобласці — гербы Барысава, Вілейкі, Клецка, Капыля, Мінска, Нясвіжа, Радашковічаў, Слуцка, Чэрвеня.
Таксама былі ўзяты на ўлік 43 сцягі, галоўным чынам населеных пунктаў Гомельскай вобласці.
Спыненне дзейнасці Пасля прыняцця Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 года № 441 «Аб утварэнні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» функцыі Гербавага матрыкула былі перададзеныя новаўтворанаму Дзяржаўнаму геральдычнаму рэгістру Рэспублікі Беларусь.
Гл. таксама Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
Катэгорыя:Геральдыка Беларусі Катэгорыя:Права Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2002 годзе