Крыла́цкае () — раён у Заходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы і аднайменнае ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальная акруга). Размешчаны на правым беразе Масквы-ракі, паміж раёнамі Кунцава, Харашова-Мнёўнікі, Страгіно і Філёўскі Парк.

Назва — ад былога сяла Крылецкае, вядомага з пачатку XV стагоддзя, у канцы XVI — пачатку XVII стст. — уладанні баяраў Раманавых. У 1862—1877 пабудавана царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. З 1960 года знаходзіцца ў межах Масквы. У раёне Крылацкага праводзяцца спаборніцтвы дэльтапланерыстаў, матацыклістаў, аўтамабілістаў, лыжнікаў. У 1970-х гадах каля Крылацкага да Алімпіяды 1980 г. створаны аднайменны спартыўны комплекс, на якім праводзіліся спаборніцтвы па велагонках, стральбе з лука і акадэмічным веславанні. Ад Рублёўскай шашы пракладзена аўтадарога, добраўпарадкаваны набярэжныя. Асноўныя вуліцы: Крылацкая, Крылацкія Халмы, Асенні бульвар, Асенняя. У раёне размешчана станцыя метро «Крылацкае» Арбацка-Пакроўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Масквы