Канько́ва () — раён і ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне ў Маскве. Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Паўднёва-заходняй адміністрацыйнай акругі. Тэрыторыя была ўключана ў межы Масквы ў 1960 годзе. Канькова з’яўляецца жылым раёнам горада Масквы і ў ім няма буйных прамысловых прадпрыемстваў. Мяжуе з наступнымі раёнамі Масквы: на паўднёвым захадзе — Цёплы Стан на поўдні, паўднёвым усходзе і ўсходзе — Ясенева (у тым ліку з прыродным паркам «Бітцаўскі лес»), на поўначы — Чаромушкі, на паўночным захадзе — Абручаўскі Мяжа раёна Канькова праходзіць па вуліцах Прафсаюзная, Астравіцянава, Акадэміка Апарына, Міклухі-Маклая, Акадэміка Волгіна (уключаючы домаўладання № 2 к.1 і к.2), Обручава і заходняй мяжы Прыродна-гістарычнага парку «Бітцаўскі лес». Насельніцтва
Катэгорыя:Раёны Масквы