Міснагдым ( мітнагдым, у ашкеназскім маўленні міснагдым; літаральна — «праціўнікі», «якія пярэчаць») — паняцце выкарыстоўваўся хасідамі адносна сваіх ідэйных праціўнікаў літвакоў падчас рэлігійнай барацьбы ў юдаізме ў XVIII стагоддзі. Дзейнасць гэтых колаў першапачаткова мела пераважна палемічны характар, пасля іх рэлігійнае мысленне вылілася ў своеасаблівы жыццёвы ўклад і цэласны светапогляд. Вядучая роля ў стварэнні актыўнай апазіцыі хасідызму належыць Віленскаму гаону, дзякуючы якому Літва стала цэнтрам мітнагдым.
Уплыў кіраўнікоў хасідызму грунтаваўся на беспярэчным аўтарытэце іх асобы і дзейнасці як лідараў суполак, а для Віленскага гаона і яго паслядоўнікаў асноўным крытэрыем, вызначальным для становішча чалавека ў грамадстве, па-ранейшаму была рабіністычная вучонасць.
Паміж хасідамі і міснагдым разгарнулася актыўная барацьба ў форме ўзаемных даносаў уладам, памфлетаў, адлучэння хасідаў ад сінагогі (херэм) і інш. Калі ў 1781 года ў Вільні быў абвешчаны херэм хасідам, то ў Зэльве на гандлёвай плошчы падчас кірмашу, дзе сабраліся гродзенскі, брэсцкі, пінскі, слуцкі рабіны і вялікі натоўп людзей, быў прачытаны акт адлучэння.
«Хасідскаму містыцызму міснагдым супрацьпастаўлялі рабінскую вучонасць, дзеля чаго была значна пашырана сетка вышэйшых рэлігійных устаноў — ешываў. Неафіцыйнае прымірэнне паміж бакамі адбылося на глебе агульнай барацьбы супраць яўрэйскага асветніцкага руху — Гаскалы. Пераважная большасць іўдзейскіх абшчын Беларусі заставалася пад уплывам рабінаў».
Крыніцы
Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі Катэгорыя:Рабіны Катэгорыя:Рабіны Беларусі